Metal Storm logo
Re1ikt - Рэкі прабілі лёд lyrics



Tracks



01. Рэкі Пад Ільдом

Хвалі плююць пенай, зводзячы ў зман
Дай мне мапу, дай мне компас
Супакой, што змоўк вулкан

Калыхнецца поўня ў соннай цішыні,
Як узыйдуць зоркі з цемнай глыбіні

Ды заззялі зоркі, разышлося неба,
Здрыгануўшы маё люстра пад вадой
Закрычала птушка, праглынула глеба
Звер яе забіў ? не пачуў ніхто

Дыхаць палягчэла, проста ўсім і чыста
Бо пустэча не стварае прыгажосць
Мой магніт прыцягне жалезныя апілкі
Бацькі ў іх няма, а маці ёсць

Лёгкія дарогі не трымаюць след

Скаваны, бы рэкі пад ільдом
Нябачны, жывы
Запоўню усё жывое сабой.

02. Канцінуум

Рэтраспектыва
Позірк назад, мінулае знішчана
Бы ў кому, невыпадкова
У гэты горад мяне перанесла

Тут часу няма, дні цягнуцца так,
Што не бачна, як годы лятуць

Пакінь сваё цела
Сцены хаты прарыпелі, пачуўшы шолах шпалераў
Сядзі, застанься ў кватэры,
Не выходзь з кватэры

Тут часу няма, дні цягнуцца так,
Што бачыўшы іх, галодных і злых,
Не чуеш, як годы лятуць

Жах моцна цісне ў чорны квадрат

І браты сяздем каля стала
Далёка так ад нас размытая
Гарызонту лінія ды ціха я
Пракляну канцінуум

03. Прыкметы

Песню мне заспявай ? дай паратунак.
Калі мы абодва ? гэтак утульна.

Сабачы страх мацней і ўсё мацней.

Я рэха, што ў рэках ? выбух і скон.
Я светлая памяць ? узлёт і прыгон.

Хто, скажы, прыдумаў змены?
Гул імкліва ў вушы б'е
І страх мацнее. Хто?

Стаіць за вакном сівая туга,
Пранізлівым лямантам кліча мяне.
Гляджу я туды, дзе знікла яна.
Крыкі і стогны блукаюць у душы.
Замінаюць жыць.
Змушаюць яны гарэць ды без полымя.

Дай мне сваё неба. Нас цягне да дна.
Такім, як зараз не быў. Вузел зацягнуты.
І нехта глядзіць з пагардай, хто не пацягнуў.
І далей ідуць ногі. І самі бягуць.
Песню мне заспявай ? я твой, не чужы.
Песню мне заспявай. Спявай?

04. Снег, Пясок Ды Соль

Так крок у крок
Гэты позірк прысуд падпісаў
Заціснуў зерне я ў кулак
І тады здагадаўся, што
Гэта мана, усё вакол брыдкі падман
Сэрца чулае, дрыжыкі адчувай там

Як мёртвая рыба па мёртвых каналах
Снег, пясок ды соль па маіх венах

Засцялі мне стому вачэй
Сон, морак, час цячэ
Гэтай летняй ноччу я напэўна вып'ю
Гэтай летняй ноччу я напэўна

05. Час Вырашыць

Натуральна піць ваду з ракі: бруднае смачней
Дзіўнае жаданне ўплывае на тваё надвор'е і на стан вачэй
Увечары у нядзелю выходзіш з хаты да сваіх сяброў
Стань са мной побач хаця б часова, не здаецца любоў

Так бывае ? ўсё на іншы лад
Няма сэнсу курчыцца, чакаць. Такі расклад
Завязаны вочы, дзе той уваход

Нехта падае, нехта на ўзлятае
Нехта падае, нехта на ўзлятае
Нехта падае, нехта на ўзлятае
Самалёт узлятае

Вада ў рацэ бяжыць хутчэй
Што плынь гадоў мне можа даць
І сэрца рвецца на кавалкі
Прачнуцца ноччу і не спаць

06. Рана На Івана

Ой, рана на Івана
Ой, рана на Івана
Проці Івана ночка мала
Ой, рана на Івана

Ой, рана на Івана
Ой, рана на Івана
Проці Івана ночка мала
Ой, рана на Івана

Ой, рана на Івана
Ой, рана на Івана
Дзе Купала начавала
Ой, рана на Івана

Ой, рана на Івана
Ой, рана на Івана

Ой, рана на Івана
Ой, рана на Івана
Начавала ў чыстым полі
Ой, рана на Івана

07. Тры Хвіліны

Як туман, што росы пакінуў з ночы
Цень мінулых жыццяў на зямлі ляжыць,
Аркуш абярнуўся ў попел
Напісана: ці вярнуся калі?

Тры хвіліны перакур
Газдіннік стане
Тры хвіліны перакур
Я прыхаплю з сабою трохі туману

Туман, бы ў Англіі, застыне
Над вуліцамі мінулых гарадоў
Прывіды іх хутка пакінуць
Прытулак ціхі апошніх сноў

Тры хвіліны перакур
Газдіннік стане
Тры хвіліны перакур
Я прыхаплю з сабо трохі туману

І няхай з ранку і не ўзгадаю,
Чаму мне так баліць у душы
Ты сказаў, а я прымаю
Можа і заеду калі?